Мядзведзеў едзе ў Беларусь, каб абмеркаваць газавую праблему

22 чэрвеня прэзідэнты Беларусі і Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сустрэнуцца ў Брэсце. Як піша расійская газета «Ведомости», размова будзе тычыцца ў асноўным газавай праблематыкі. Разам з Мядзведзевым прыляціць намеснік старшыні праўлення "Газпрому" Валерый Голубеў. Мінск рэгулярна прапаноўваў памяняць дамову, падпісаную ў 2006-м. Паводле яе, кошт на газ для Беларусі меў вырасці да еўрапейскага ўзроўню да 2011 г. (мінус 30%-е мыта і транспартоўка), кошт 2008 г. -- 67% ад сярэднееўрапейскага кошту (індэксацыя праводзіцца раз у квартал), 2009 г. -- 80%.

Сярэднееўрапейскія кошты "Газпрому" растуць услед за нафтай, прагноз на сёлета - $401 за тысячу кубаметраў. У II квартале Беларусь купляла газ па $128, у бюджет-2009 заклала па $140 (прагноз «Газпрома» — да $200). Беларускі бок хоча скарэктаваць дамову, аднак "Газпром" нічога змяняць намеру не мае. Як заявіў "Ведомостям" прэс-сакратар дзяржасакратара "саюзнай дзяржавы"Іван Макушок, рашэнняў па канстытуцыйным акце ці адзінай валюце на сустрэчы чакаць няварта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі