Мядзведзеў спадзяецца на сумленныя выбары ў Беларусі
Прэзідэнт Расіі спадзяецца, што асноўныя правы беларускіх грамадзянаў будуць захоўвацца падчас бліжэйшых выбараў кіраўніка краіны. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў у Шанхаі.
Як адзначае агенцтва "Росбалт", Мядзведзеў выказаў надзею, што выбар адбудзецца ў рамках заканадаўчага поля з выкананнем правоў і асноўных інтарэсаў грамадзян Беларусі.
Адказваючы на пытанне, што расійскі прэзідэнт чакае ад выбараў кіраўніка Беларусі, Мядзведзеў заявіў: "Нічога добрага не чакаю. Гэта, вядома, жарт".
Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 снежня.