Мянцюк змяніў паказанні ў судзе, працэс працягнецца ў сераду

Абвіначвачваны па справе аб "жывым шчыце" Раман Мянцюк змяніў паказанні ў судзе і заявіў, што сілай завалодаў аўтамабілем, на якім пратараніў некалькі машын на трасе Мінск - Мікашэвічы. Падчас сённяшняга судовага паседжання ён накіраваў суду хадатайства, дзе заявіў, што забраў ключы ад аўтамабіля ў сваёй жонкі Вольгі і некалькі разоў ударыў яе.  Вольга Мянцюк абвінавачваецца ў перадачы аўтамабіля асобе ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак сама Вольга, выступаючы ў судзе, сказала, што ключы дала сама. Разгляд справы Вольгі Мянцюк, якая знаходзіцца на 8-м месяцы цяжарнасці, пачнецца ў судзе Мінскага раёна і Заслаўя 30 кастрычніка.

Разгляд справы яе мужа працягнецца заўтра.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі