Мясніковіч і Мядзведзеў гаварылі пра пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь
Тэлефонная размова прэм'ераў адбылася ў аўторак, 1 красавіка.
Як паведамляе БЕЛТА, Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў падрабязна разгледзелі пытанні паставак расійскай нафты ў нашу краіну ў другім паўгоддзі 2014 года. Таксама гаворка ішла пра "пытанні далейшага пашырэння інтэграцыі, прамысловай кааперацыі і фінансавага супрацоўніцтва".
Паміж Мясніковічам і Мядзведзевым была дасягнутая дамоўленасць пра сустрэчу ў красавіку. Яна мусіць адбыцца яшчэ да Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана, якая прызначаная на 29 красавіка і мусіць прайсці ў Мінску.
Фота — ria.ru