Мясніковіч паляцеў у Туркменістан, там пакажуць беларускі беспілотнік
Падчас рабочага візіту прэм'ер-міністра запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым.
Як інфармуе БЕЛТА, Міхаіл Мясніковіч паўдзельнічае ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня навукі Туркменістана. Між іншым, беларускі прэм'ер папрысутнічае на дэманстрацыі беспілотнага лятальнага апарата, створанага ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Візіт Мясніковіча працягнецца да 13 чэрвеня. Запланаванае падпісанне двухбаковых дакументаў у гандлёва-эканамічнай сферы.
Фота — bymedia.net