Мясніковіч: Парламенцкія слуханні па ЖКГ пройдуць вясной 2017 года

Мясніковіч: Парламенцкія слуханні па ЖКГ пройдуць вясной 2017 года

Парламенцкія слуханні па дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі пройдуць вясной 2017 года, інфармуе БЕЛТА. Пра гэта 21 снежня паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, да слуханняў "трэба сур'ёзна падрыхтавацца".

Як паведамляла Еўрарадыё, менавіта Мясніковіч 30 лістапада заявіў пра неабходнасць правесці парламенцкія слуханні па ЖКГ. Яны будуць папярэднічаць вялікай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай згаданай праблеме, адзначыў спікер Савета Рэспублікі. 6 снежня рашэнне аб правядзенні слуханняў прынялі сенатары, але дакладная дата не называлася. Намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна прапанавала іх правесці 21 снежня, але яе не падтрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі