Мытнікі падрыхтавалі праект ўказа па крамах duty-free

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі падрыхтаваў праект указа, што рэгулюе пытанні функцыянавання крамаў бяспошліннага гандлю (duty-free). Пра гэта 19 верасня паведаміў старшыня ДМК Аляксандр Шпілеўскі. Цяпер праект знаходзіцца на ўзгадненні ў Адміністрацыі прэзідэнта. "Якая форма працы крамаў бяспошліннага гандлю будзе, мытны камітэт інфармацыі не мае", — заявіў Шпілеўскі.

Пры гэтым ён зазначыў, што ў многіх краінах, у тым ліку ў Еўрасаюзе, крамы бяспошліннага гандлю размешчаны толькі ў аэрапортах. На думку кіраўніка ДМК, такія ж правілы павінны дзейнічаць і ў Беларусі.

Нагадаем, 1 ліпеня 2007 года ў Беларусі набыў моц новы Мытны кодэкс. Адзін з артыкулаў прадугледжвае, што парадак функцыянавання, месца размяшчэння і дзейнасць крамаў бяспошліннага гандлю вызначае кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі