Мытнікі затрымалі лідэра “Еўрапейскай Беларусі” амаль на гадзіну

У Нацыянальным аэрапорце ў Мінску затрымалі лідэра грамадзянскай кампаніі “Еўрапейскай Беларусь” Андрэя Саннікава, паведамляе сайт Хартыі’97. Палітык вяртаўся з прадстаўнічай канферэнцыі ў Рызе. Саннікава прыкладна на гадзіну затрымалі мытнікі, забраўшы ў яго пашпарт. У яго праверылі рэчы, пасля склалі акт дагляду, што нічога забароненага ён не вязе. Свае дзеянні супрацоўнікі мытні ніяк не матывавалі, расказаў палітык. Аднак ён звязвае тое што здарылася з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі.

10 верасня, калі Андрэй Саннікаў вылятаў з Мінску ў Рыгу, яго вельмі старанна правяралі. На канферэнцыі ў Латвіі ён сустракаўся ў кіраўнікамі краінаў Балтыі, а таксама іншымі вядучымі палітыкамі краінаў Еўропы і ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі