Мытны саюз — гэта ўдар па Беларусі адразу з двух бакоў
Пакуль паміж Беларуссю і Расіяй не створаная зона свабоднага гандлю, Мытны саюз — гэта не больш як “трохбаковае пагадненне па шэрагу прыватных пытанняў”. Ён абараняе камерцыйныя інтарэсы Расіі і задавальняе яе імперскія амбіцыі. Расія прапанавала Беларусі горшыя ўмовы, чым краінам, якія ў саюз і не думалі ўваходзіць, кажа вядомы эканаміст Справы Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана дрэнныя. 11 сакавіка на канфлікты вакол яго існавання звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Нарэшце! Вердыкт прэзідэнта: калі Мытны саюз не адпавядае інтарэсам Беларусі — нашая краіна мусіць выйсці з яго. Пакуль “працэс” не стаў “незваротным”.
Эканаміст Сяргей Чалы сцвярджае, што Мытны саюз і інтарэсы Беларусі — гэта такі "дзве вялікія розніцы". Але эксперт Еўрарадыё вельмі здзіўлены найперш тым, наколькі звычайна пільны Лукашэнка спазніўся з умяшаннем у беларуска-расійскія перамовы:
Сяргей Чалы: “Да апошняга часу ў Расіі нічога не атрымлівалася зрабіць з Беларуссю. Каго б ні выстаўлялі супраць Лукашэнкі — ён “рабіў” усіх. Мядзведзева, Пуціна... Таму ў мяне ўзнікае лагічнае пытанне: чаму зараз раптам не проста не здолелі нармальна абараніць інтарэсы Беларусі, але нават хаця б крышачку Расію зрушыць?.. Гэта ж перамовы!”.
Пытанне пошлін на экспарт нафты выглядае для Расіі вельмі прынцыповым. Але на Далёкім Усходзе аналагічная праблема была вырашаная на карысць краіны, якая ў Мытны саюз з Расіяй не ўваходзіць. Гаворка, натуральна, пра Кітай.
Сяргей Чалы: “Ёсць у “Роснефти” праект, які яна, так бы мовіць, атрымала ў спадчыну ў “ЮКОСа”. Гэты праект можна назваць “Вялікая кітайская труба”, а ўяўляе ён сабой будаўніцтва нафтаправода “Ўсходняя Сібір — Ціхі акіян”. Труба будуецца на грошы, якія Кітай даў Расіі пад гарантыі пастаўкі нафты”.
На думку аналітыкаў, Расія будзе пастаўляць нафту Кітаю па вельмі нізкіх коштах — каля 11 долараў за барэль. І без аніякіх квотаў і пошлін! А тое, што не даплаціць Кітай, можна “стрэсці” з Беларусі. Ну як такі Мытны саюз можа адпавядаць інтарэсам нашай краіны?
Сяргей Чалы: “Тут вельмі цікавы момант. 2 студзеня была тэлетайпаграма з Федэральнай мытнай службы Расіі да начальнікаў рэгіянальных мытняў. Там была шыкоўная фармулёўка: на нафтапрадукты, якія ідуць у Беларусь, накладаць пошліны такія ж, як для краінаў, якія ў Мытны саюз не ўваходзяць! Фактычна ўжо на наступны дзень пасля ўтварэння Мытнага саюза Расія паводзіла сябе так, нібыта Беларусь у яго не ўваходзіць!
Зразумела, там нейкія дробязі: парафіны і г.д. Але важны сам прынцып”.
Узнікае лагічнае пытанне: навошта ўвогуле ўвесь гэты цырк з Мытным саюзам? Чаму было проста не “нахіліць” Беларусь — напрыклад, так, як гэта пры канцы 2007 года зрабіў “Газпром”, прымусіўшы пагадзіцца перайсці на сусветныя кошты на газ? Адказ на гэтыя пытанні просты: Мытны саюз не толькі абяцае Расіі пэўную выгаду ў Беларусі, але і вырашае некалькі цяжкіх для нашага “вялікага брата” пытанняў.
Сяргей Чалы: “Прыгадаем момант, калі з’явілася ідэя Мытнага саюза. Яе выказаў Уладзімір Пуцін. І выказаў тады, калі Расія абмяркоўвала ўваход у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Было заяўлена, што літаральна цягам 2009 года Расія ўвойдзе ў СГА, але ўвойдзе не сама, а ў Мытным саюзе.
Фактычна гэта азначала, што ў СГА Расія ўваходзіць не збіраецца. Але Расія сказала гэта вельмі дыпламатычна: здаецца “так”, але насамрэч “не”.
Што праўда, у Статуце Сусветнай гандлёвай арганізацыі ёсць пункт, згодна з якім у СГА можа ўступіць не толькі самастойная дзяржава, але і мытная тэрыторыя. Але літаральна наступны сказ прысвечаны таму, што гэтая тэрыторыя павінна мець аўтаномію ў тых пытаннях, якія датычацца СГА. А гэта гандаль таварамі і паслугамі, тэхнічныя і адміністрацыйныя пытанні і г.д. Гэтую фармулёўку прыдумалі адмыслова для таго, каб уключыць у СГА Тайвань”.
Але ці валодае Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана такой аўтаноміяй? Не, сцвярджае Сяргей Чалы. І больш за тое — не для таго Мытны саюз ствараўся, каб мець хаця б якую-небудзь аўтаномію.
Сяргей Чалы: “Наш Мытны саюз рэгулюе толькі сферу звароту тавараў і, па сутнасці, толькі імпарт. Такім Мытным саюзам у СГА ніколі не ўвойдзеш. А наступная выснова мае больш сур’ёзныя наступствы.
За апошні год у Расіі развеялася ілюзія стабільнасці і ўласнай важкасці. Прыгадаем 2008 год. Ва ўсім свеце лютуе крызіс — а ў Расіі ўсё добра. Фондавы рынак трымаецца. І гэта дае ўладам магчымасць казаць, што Расія — выспа стабільнасці, якая вось-вось пачне пазычаць грошы Амерыцы... Але апынулася, што нічога гэтага няма. За доўгія гады “нафтавага дажджу” на фоне ўзрастання ВУП эканамічная эфектыўнасць прадпрыемстваў катастрафічна падала. Бо навошта што-небудзь рабіць, калі ёсць бесперапынная плынь грошай?”
Расійскіх нафтадолараў хапала і на беларускі “эканамічны цуд”. Але ўсё заканчваецца, і нават сённяшніх звышвыгадных 80 долараў за барэль нафты Расіі не хапае. Расчараваўшыся ў спробах зрабіцца не тое, што звышдзяржавай, а хаця б нават эканамічным цэнтрам рэгіёна, Расія пачала папросту “выплываць”, праводзячы актыўную пратэкцыянісцкую палітыку. Напрыклад, пры дапамозе высокіх пошлін абараняць ад замежных канкурэнтаў свой “Автоваз”.
Сяргей Чалы: “Што ў такім выпадку ўяўляе з сябе Мытны саюз? Гэта не проста нагода не ўступаць у СГА і такім чынам пазбегнуць высокай міжнароднай канкурэнцыі. Гэта спосаб распаўсюдзіць пратэкцыянісцкую палітыку Расіі на больш шырокую тэрыторыю. Тое, што мы асабліва яскрава бачым па пошлінах на імпартныя аўтамабілі.
Што гэта азначае для нас? Па-першае, уласнай вытворчасці легкавікоў у нас няма, таму і абараняць няма чаго. А па-другое — калі раней дзякуючы палітыцы, якая праводзілася апошнімі гадамі, у людзей была магчымасць за 5-7 тысяч долараў набыць прыстойнае аўто, дык цяпер яго кошт узрос у 2-2,5 разы. Інакш кажучы, такі аўтамабіль ізноў зрабіўся недасяжны для большасці насельніцтва”.
Ёсць у Расіі і іншыя мэты, акрамя пратэкцыянісцкіх. Спектр гэтых мэтаў вельмі шырокі: ад вырашэння пытанняў прыватнага бізнесу да задавальнення адвечных імперскіх амбіцыяў.
Сяргей Чалы: “У Расіі няма адзінага цэнтра прыняцця рашэнняў. І атрымалася так, што адна групоўка ва ўрадзе Расіі перашкодзіла іншай. Вось ёсць Сечын [Ігар Сечын — намеснік старшыні ўрада РФ Уладзіміра Пуціна і па сумяшчальніцтве старшыня Савета дырэктараў ТАА “ИНТЕР РАО ЕЭС” — заўв. Еўрарадыё]. Чалавек, які атрымаў “ЮКОС”. Ну фактычна — “Юганск нефтегаз”. Гіганцкі здабываючы комплекс, але без уласнай перапрацоўкі.
Расійскі бізнес апошнім часам працуе даволі цікава. У Расію яны ўкладаць не жадаюць, але з вялікай цікавасцю набываюць вытворчасць за мяжой. Гэта наступствы справы Хадаркоўскага: ахвочых рызыкаваць няшмат. Практычна ідзе вывад капіталу. Сітуацыя вельмі цяжкая, бо асноўныя эканамічна актыўныя агенты — гэта людзі, якія сваю будучыню з Расіяй не звязваюць. Дзеці ў іх за мяжой, нерухомасць — за мяжой, уласнасць на афшорах, падаткі яны выплачваюць там жа... Што яны робяць у Расіі? Жывуць у нейкіх рэзервацыях за высокімі платамі.
Дык вось, зразумела, у чым інтарэс “Роснефти”. У беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах. Гэта і было даручана Сечыну — дадушыць “мінскі напрамак”.
Іншую групоўку, паводле меркавання Сяргея Чалага, узначальвае Ігар Шувалаў — яшчэ адзін намеснік Уладзіміра Пуціна.
Сяргей Чалы: “Шувалаўская групоўка зараз рэалізуе праект Пуціна па рэінтэграцыі постсавецкай прасторы. Калі глядзець дакумент, у якім прапісаныя правы і паўнамоцтвы той працоўнай групы ў межах расійскага ўраду, якую ўзначальвае Шувалаў — групы па Мытным саюзе — дык гэта, па сутнасці, Міністэрства па аднаўленні Савецкага саюза. Гаворка ідзе пра вельмі доўгатэрміновыя рэчы, і з выступленняў Шувалава гэта бачна. Ён кажа пра тое, што наступная мэта — адзіная эканамічная прастора, а пасля — адзіная валюта.
Такім чынам, Мытны саюз — гэта яшчэ і асабісты палітычны праект Пуціна, які, як мы памятаем, казаў, што распад СССР — гэта геапалітычная катастрофа. І гэты праект Пуцін зможа прад’яўляць на выбарах у 2012 годзе. Хаця б у якім-небудзь выглядзе ўзнавіць Савецкі Саюз і такім чынам прадэманстраваць сваё лідэрства ў рэгіёне”.
Сумная логіка ў Расіі. Ну прайгралі канкурэнцыю на сусветным рынку. Што зробіш... Затое можна яшчэ гадоў 10-20 пажыць, як у СССР. Закрыць знешнюю мяжу ад імпарту, праядаць нафту ды газ і ўсё больш адставаць ад Захаду...
Сяргей Чалы: “Нас падпісваюць на палітыку, цалкам выгадную Расіі. І абяцаюць пернікі. Маўляў, добра, будзем набываць вашыя МАЗы. А другой рукой ідзе спроба танна набыць самыя прывабныя кавалачкі нашай уласнасці.
Сэнс вельмі просты: кошт нафтаперапрацоўчага завода залежыць ад яго прыбытковасці. Зразумела, што калі зрабіць нафту даражэйшай, прыбытак зробіцца ніжэйшы. А ніжэйшы прыбытак — гэта аўтаматычна ніжэйшы кошт прадпрыемства!
Мытным саюзам Расія б’е па Беларусі з двух бакоў. З аднаго боку, захоўваючы пошліны на нафту, правакуе нас на дадатковыя выдаткі. З іншага, змяншае прыбытковасць беларускіх НПЗ, спрыяючы такім чынам іх патанненню”.
Нешта не тое атрымліваецца з гэтым Мытным саюзам, праўда? Куды ні зірні — Расіі выгадна, а Беларусі, мякка кажучы, не вельмі. Чаму ж усё так атрымалася?
Сяргей Чалы: “Сам па сабе Мытны саюз, калі б ён сапраўды быў мытным саюзам у агульнапрынятым значэнні, быў бы выгадны і для нас. Але існуе пэўная логіка эканамічнай інтэграцыі. І калі нешта пераблытаць, праблемы калі-небудзь пачнуцца. Абавязкова. Вось ён, гэты дакладны алгарытм:
1. Узаемныя прэферэнцыі ў гандлі — калі ахвочыя да эканамічнай інтэграцыі краіны заахвочваюць адна адну да больш інтэнсіўнага абмену таварамі;
2. Зона свабоднага гандлю — калі ўнутраныя межы для гандлю здымаюцца ўвогуле;
3. Адзіная мытная тэрыторыя — калі ўдзельнікі зоны свабоднага гандлю вызначаюць агульныя правілы для імпарту і экспарту тавараў;
4. Адзіная эканамічная прастора — калі ахвочыя да эканамічнай інтэграцыі краіны аб’ядноўваюць бюджэты і падатковыя сістэмы;
5. Манетарны саюз — калі аб’ядноўваюцца Нацбанкі і ўводзіцца адзіная валюта;
6. Поўная эканамічная інтэграцыя.
Мы з Расіяй увесь час спачатку дах імкнемся пабудаваць, а пасля сцены. У нашым выпадку 2 і 3 крокі памянялі месцамі. Мы паспрабавалі стварыць Мытны саюз, але яшчэ не дамовіліся пра зону свабоднага гандлю. Але гэта абсурд! У выніку атрымліваецца, што мы стварылі “Мытны саюз”, у якім, паводле меркавання Расіі, магчымыя гандлёвыя абмежаванні паміж краінамі.
Таму гэтае ўтварэнне мытным саюзам не з’яўляецца. Фактычна гэта Расія падпісвае яшчэ дзве краіны на тое, каб яны разам з ёй абаранялі расійскага вытворцу ад міжнароднай канкурэнцыі, ну і крыху свайго”.
У нашым выпадку профіт ад існавання Мытнага саюза атрымаюць вытворцы фармацэўтыкі і складанай бытавой тэхнікі — лядоўняў, тэлевізараў і г.д. Але гэта — кроплі ў моры.
Няма агульнай эканамічнай прасторы — няма і агульнага гледзішча на гандаль нафтай. Падчас перамоваў кожны бок імкнуўся навязаць сваё бачанне пытання, і... дзіўная рэч!
Сяргей Чалы: “Я так разумею працэс перамоваў: вы, напрыклад, хочаце прадаць за 100 рублёў, а мы хочам набыць за 1 рубель. У выніку мы спынімся недзе на 50 рублях. Але тут атрымалася так, што мы чамусьці, хаця і марудна, але пагадзіліся на іх 100 рублёў!
Мытны саюз даваў нашаму боку козыры, каб гандлявацца на перамовах з Сечыным. Але два месяцы бадаліся — і нічога не дамагліся... Я падкрэсліваю: тыя пагадненні, якія былі падпісаныя 27 студзеня [пра пошліны на нафту — заўв. Еўрарадыё] — гэта безумоўная капітуляцыя. Мы цалкам прынялі расійскія ўмовы.
Чаму перамовы былі праваленыя — у мяне ёсць думка. Я ж аналітык, у мяне заўжды павінна быць хаця б якое-небудзь тлумачэнне. Але гэтую думку я пакуль што прытрымаю”.
Відавочна, што Беларусь пагадзілася на Мытны саюз у тым выглядзе, у якім ён ёсць зараз, бо чакае ад Расіі наступнага кроку па эканамічнай інтэграцыі — стварэння адзінай эканамічнай прасторы. Якое павінна было б папярэднічаць з’яўленню Мытнага саюза.
Сяргей Чалы: “Мы зараз пагаджаемся на зусім не выгадныя рэчы з разлікам на аддаленае па часе — 2011-га ці нават 2012-га года — пагадненне пра адзіную эканамічную прастору. Але самае галоўнае пытанне застаецца: якія тавары будуць належаць Мытнаму саюзу, а якія — не?
Вось Расія адразу сказала: энергетычную сферу ў Мытны саюз не ўключаем. Які тады сэнс?
Днямі адбылося пасяджэнне камісіі Мытнага саюза, якая і павінна была гэтае пытанне вырашаць. Туды замест Сямашкі паехаў Кабякоў — і гэта важна, што ад нас змяніўся перамоўшчык. І гэтае пытанне там было ўзнятае.
Яны сядзелі шэсць гадзінаў, і вось усё, што змагла сказаць Расія: "Добра! Давайце не будзем называць гэта Мытным саюзам. А назавем гэта Саюзам мытных тэрыторый".
Ну па сутнасці гэта тады не Мытны саюз. Гэта звычайнае трохбаковае пагадненне па шэрагу прыватных пытанняў”.

У Мытным саюзе з Расіяй горш, чым без яго?

"Мытны саюз рэгулюе толькі імпарт"

"Мытны саюз — гэта спосаб распаўсюдзіць пратэкцыянісцкую палітыку Расіі"
Расійскіх нафтадолараў хапала і на беларускі “эканамічны цуд”. Але ўсё заканчваецца, і нават сённяшніх звышвыгадных 80 долараў за барэль нафты Расіі не хапае. Расчараваўшыся ў спробах зрабіцца не тое, што звышдзяржавай, а хаця б нават эканамічным цэнтрам рэгіёна, Расія пачала папросту “выплываць”, праводзячы актыўную пратэкцыянісцкую палітыку. Напрыклад, пры дапамозе высокіх пошлін абараняць ад замежных канкурэнтаў свой “Автоваз”.
Сяргей Чалы: “Што ў такім выпадку ўяўляе з сябе Мытны саюз? Гэта не проста нагода не ўступаць у СГА і такім чынам пазбегнуць высокай міжнароднай канкурэнцыі. Гэта спосаб распаўсюдзіць пратэкцыянісцкую палітыку Расіі на больш шырокую тэрыторыю. Тое, што мы асабліва яскрава бачым па пошлінах на імпартныя аўтамабілі.
Што гэта азначае для нас? Па-першае, уласнай вытворчасці легкавікоў у нас няма, таму і абараняць няма чаго. А па-другое — калі раней дзякуючы палітыцы, якая праводзілася апошнімі гадамі, у людзей была магчымасць за 5-7 тысяч долараў набыць прыстойнае аўто, дык цяпер яго кошт узрос у 2-2,5 разы. Інакш кажучы, такі аўтамабіль ізноў зрабіўся недасяжны для большасці насельніцтва”.
Ёсць у Расіі і іншыя мэты, акрамя пратэкцыянісцкіх. Спектр гэтых мэтаў вельмі шырокі: ад вырашэння пытанняў прыватнага бізнесу да задавальнення адвечных імперскіх амбіцыяў.
"Адна групоўка ва ўрадзе Расіі перашкодзіла іншай"
Сяргей Чалы: “У Расіі няма адзінага цэнтра прыняцця рашэнняў. І атрымалася так, што адна групоўка ва ўрадзе Расіі перашкодзіла іншай. Вось ёсць Сечын [Ігар Сечын — намеснік старшыні ўрада РФ Уладзіміра Пуціна і па сумяшчальніцтве старшыня Савета дырэктараў ТАА “ИНТЕР РАО ЕЭС” — заўв. Еўрарадыё]. Чалавек, які атрымаў “ЮКОС”. Ну фактычна — “Юганск нефтегаз”. Гіганцкі здабываючы комплекс, але без уласнай перапрацоўкі.
Расійскі бізнес апошнім часам працуе даволі цікава. У Расію яны ўкладаць не жадаюць, але з вялікай цікавасцю набываюць вытворчасць за мяжой. Гэта наступствы справы Хадаркоўскага: ахвочых рызыкаваць няшмат. Практычна ідзе вывад капіталу. Сітуацыя вельмі цяжкая, бо асноўныя эканамічна актыўныя агенты — гэта людзі, якія сваю будучыню з Расіяй не звязваюць. Дзеці ў іх за мяжой, нерухомасць — за мяжой, уласнасць на афшорах, падаткі яны выплачваюць там жа... Што яны робяць у Расіі? Жывуць у нейкіх рэзервацыях за высокімі платамі.
Дык вось, зразумела, у чым інтарэс “Роснефти”. У беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах. Гэта і было даручана Сечыну — дадушыць “мінскі напрамак”.
Іншую групоўку, паводле меркавання Сяргея Чалага, узначальвае Ігар Шувалаў — яшчэ адзін намеснік Уладзіміра Пуціна.
Сяргей Чалы: “Шувалаўская групоўка зараз рэалізуе праект Пуціна па рэінтэграцыі постсавецкай прасторы. Калі глядзець дакумент, у якім прапісаныя правы і паўнамоцтвы той працоўнай групы ў межах расійскага ўраду, якую ўзначальвае Шувалаў — групы па Мытным саюзе — дык гэта, па сутнасці, Міністэрства па аднаўленні Савецкага саюза. Гаворка ідзе пра вельмі доўгатэрміновыя рэчы, і з выступленняў Шувалава гэта бачна. Ён кажа пра тое, што наступная мэта — адзіная эканамічная прастора, а пасля — адзіная валюта.
Такім чынам, Мытны саюз — гэта яшчэ і асабісты палітычны праект Пуціна, які, як мы памятаем, казаў, што распад СССР — гэта геапалітычная катастрофа. І гэты праект Пуцін зможа прад’яўляць на выбарах у 2012 годзе. Хаця б у якім-небудзь выглядзе ўзнавіць Савецкі Саюз і такім чынам прадэманстраваць сваё лідэрства ў рэгіёне”.
"Ідзе спроба танна набыць самыя прывабныя кавалачкі нашай
уласнасці"
Сумная логіка ў Расіі. Ну прайгралі канкурэнцыю на сусветным рынку. Што зробіш... Затое можна яшчэ гадоў 10-20 пажыць, як у СССР. Закрыць знешнюю мяжу ад імпарту, праядаць нафту ды газ і ўсё больш адставаць ад Захаду...
Сяргей Чалы: “Нас падпісваюць на палітыку, цалкам выгадную Расіі. І абяцаюць пернікі. Маўляў, добра, будзем набываць вашыя МАЗы. А другой рукой ідзе спроба танна набыць самыя прывабныя кавалачкі нашай уласнасці.
Сэнс вельмі просты: кошт нафтаперапрацоўчага завода залежыць ад яго прыбытковасці. Зразумела, што калі зрабіць нафту даражэйшай, прыбытак зробіцца ніжэйшы. А ніжэйшы прыбытак — гэта аўтаматычна ніжэйшы кошт прадпрыемства!
Мытным саюзам Расія б’е па Беларусі з двух бакоў. З аднаго боку, захоўваючы пошліны на нафту, правакуе нас на дадатковыя выдаткі. З іншага, змяншае прыбытковасць беларускіх НПЗ, спрыяючы такім чынам іх патанненню”.
Мы стварылі “Мытны саюз”, у якім нас могуць абмежаваць
Нешта не тое атрымліваецца з гэтым Мытным саюзам, праўда? Куды ні зірні — Расіі выгадна, а Беларусі, мякка кажучы, не вельмі. Чаму ж усё так атрымалася?
Сяргей Чалы: “Сам па сабе Мытны саюз, калі б ён сапраўды быў мытным саюзам у агульнапрынятым значэнні, быў бы выгадны і для нас. Але існуе пэўная логіка эканамічнай інтэграцыі. І калі нешта пераблытаць, праблемы калі-небудзь пачнуцца. Абавязкова. Вось ён, гэты дакладны алгарытм:
1. Узаемныя прэферэнцыі ў гандлі — калі ахвочыя да эканамічнай інтэграцыі краіны заахвочваюць адна адну да больш інтэнсіўнага абмену таварамі;
2. Зона свабоднага гандлю — калі ўнутраныя межы для гандлю здымаюцца ўвогуле;
3. Адзіная мытная тэрыторыя — калі ўдзельнікі зоны свабоднага гандлю вызначаюць агульныя правілы для імпарту і экспарту тавараў;
4. Адзіная эканамічная прастора — калі ахвочыя да эканамічнай інтэграцыі краіны аб’ядноўваюць бюджэты і падатковыя сістэмы;
5. Манетарны саюз — калі аб’ядноўваюцца Нацбанкі і ўводзіцца адзіная валюта;
6. Поўная эканамічная інтэграцыя.
Мы з Расіяй увесь час спачатку дах імкнемся пабудаваць, а пасля сцены. У нашым выпадку 2 і 3 крокі памянялі месцамі. Мы паспрабавалі стварыць Мытны саюз, але яшчэ не дамовіліся пра зону свабоднага гандлю. Але гэта абсурд! У выніку атрымліваецца, што мы стварылі “Мытны саюз”, у якім, паводле меркавання Расіі, магчымыя гандлёвыя абмежаванні паміж краінамі.
Таму гэтае ўтварэнне мытным саюзам не з’яўляецца. Фактычна гэта Расія падпісвае яшчэ дзве краіны на тое, каб яны разам з ёй абаранялі расійскага вытворцу ад міжнароднай канкурэнцыі, ну і крыху свайго”.
У нашым выпадку профіт ад існавання Мытнага саюза атрымаюць вытворцы фармацэўтыкі і складанай бытавой тэхнікі — лядоўняў, тэлевізараў і г.д. Але гэта — кроплі ў моры.
Перамовы і перспектывы