Мытны саюз забараніў увозіць у Беларусь ужываныя шыны

Такая норма прадугледжана мытным кодэксам Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Гэтая забарона звязаная з абаронай экалогіі. Пра гэта 14 ліпеня падчас прамой лініі ў газеце "Мінскі кур'ер" паведаміла чыноўніца Дзяржаўнага мытнага камітэта Кацярына Шатохіна. Шатохіна: "Ужываныя шыны ўключаныя ў пералік небяспечных адкідаў. І, адпаведна, небяспечныя адыходы фізічнымі асобамі перамяшчацца не могуць".

Цяпер дазваляецца ўвоз адной ужыванай шыны ў якасці запаснога кола да аўтамабіля. Раней дапускаўся бязмытны ўвоз у Беларусь ужываных шын у колькасці да чатырох.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі