Мыты на аўтамабілі для фізасоб могуць захаваць да 2012 года

Цяперашнія стаўкі ўвазных мытаў на аўтамабілі для фізічных асоб могуць быць захаваныя ў Беларусі да 2012 года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, цяпер у Маскве дзейнічае працоўная група, якая выпрацоўвае асобную дамову па гэтым пытанні ў рамках Мытнага саюзу. Эксперт не выключыў, што для Беларусі і Казахстана будзе прадугледжаны да 2012 года пераходны перыяд і стаўкі мытаў застануцца на ранейшым узроўні. Барысюк дадаў, што расійскі бок ставіцца з разуменнем да гэтага пытання.

Для юрыдычных асоб стаўкі памяншацца не будуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі