МЗС Абхазіі: Рэкамендацыі МЗС Беларусі пярэчаць пазіцыі кіраўніцтва краіны

Рэкамендацыі консульскага аддзела Міністэрства замежных спраў Беларусі пра выкананне законаў Грузіі пры паездцы ў Абхазію супярэчаць пазіцыі беларускага кіраўніцтва. Пра гэта заявіў 23 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Абхазіі Максім Гвінджыя. Як перадае БелаПАН, Гвінджыя заявіў, што заява зробленая ў адпаведнасці з эмбарга, абвешчаным Абхазіі краінамі СНД на патрабаванне Грузіі ў 1996 годзе. Аднак тады кіраўніцтва Беларусі не падтрымала рэжым санкцый супраць Абхазіі.

Нагадаем, 22 ліпеня МЗС Беларусі "настойліва рэкамендаваў" беларусам улічваць палажэнні грузінскага заканадаўства пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію. Уезд замежнікаў у Абхазію і Паўднёвую Асецію дапускаецца толькі з тэрыторыі самой Грузіі. Прыезд з усіх іншых кірункаў без адмысловага дазволу грузінскіх улад забараняецца і караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Грузіі.

Вядома як мінімум пра двух грамадзянаў Беларусі, у якіх з'явіліся праблемы пры ўездзе ў Грузію з-за таго, што раней яны наведвалі Абхазію без адмысловага дазволу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі