МЗС адсочвае сітуацыю з беларускай, пацярпелай ад гвалту ў Італіі

МЗС адсочвае сітуацыю з беларускай, пацярпелай ад гвалту ў Італіі

Міністэрства замежных справаў Беларусі адсочвае сітуацыю з беларускай, якая пацярпела ў Італіі ад гвалту. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэя Шупляка, гэта 22-гадовая дзяўчына, якая раней наведвала Італію дзеля аздараўлення, а з 2014 года жыла ў італьянскай сям’і.

Цяпер гэтая дзяўчына знаходзіцца ў цэнтры для грамадзян, пацярпелых ад гвалту. Справу расследуе італьянская паліцыя.

Раней італьянскя СМІ паведамілі пра затрыманне сямейнай пары, якую абвінавачваюць у гвалце і махлярстве ў дачыненні да 22-гадовай грамадзянкі беларусі.

71-гадовы мужчына і 59-гадовая жанчына ў 2014 годзе прысабечылі страхоўку сваёй выхаванкі, якую яна мусіла атрымаць пасля цяжкога ДТЗ. На 2 мільёны 212 тысяч еўра муж і жонка набылі сабе дзве вілы, машыны і іншую маёмасць. Дзяўчына нічога не ведала пра страхоўку. Калі ў мінулым годзе яна прызналася сваёй “прыёмнай маці”, што была згвалтаваная яе мужам, беларуску выселілі ў аднапакаёвую кватэру. Кватэра была непрыдатнай для жылля праз фізічны стан дзяўчыны — пасля аварыі яна засталася інвалідам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі