МЗС: Беларусь прадае зброю ў адпаведнасці з міжнародным правам

Беларусь строга прытрымліваецца нормаў міжнароднага права і міжнародных абавязанняў у сферы экспарту ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў прэс-сакратар МЗС краіны Андрэй Папоў. Так ён пракаментаваў факт падачы ў кангрэс ЗША законапраекта пад назвай "Акт пра ўлік беларускіх паставак зброі". Гэты дакумент прадпісвае Дзярждэпартаменту ЗША штогод падаваць у кангрэс справаздачы пра беларускія пастаўкі зброі.

Як адзначаецца ў законапраекце, экспарт зброі з Беларусі з 1999 па 2006 гады афіцыйна ацэньваецца ў адзін мільярд долараў. Пры гэтым у дакуменце адзначаецца, што рэальны аб'ём паставак беларускай зброі можа значна пераўзыходзіць афіцыйны, бо апублікаваныя дамовы пра гандаль зброяй могуць не ўключаць сакрэтныя дамовы, падпісаныя прадстаўнікамі беларускага ўрада ці прыналежнымі дзяржаве прадпрыемствамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі