МЗС Беларусі абвяргае дачыненьне Беларусі да дзейнасці Віктара Бута
“Беларусь не мае дачыненьня да дзейнасці Віктара Бута”, -- заявіла
крыніца ў МЗС краіны. Камэнтуючы матэрыял газеты "Комсомольская правда в Белоруссии" пра дачыненьне Беларусі да дзейнасці міжнароднага гандляра зброяй Віктара Бута.
Крыніца з МЗС адзначыла: “складана камэнтаваць артыкулы такога кшталту, бо яны абапіраюцца на выдумку і сюжэты галівудскіх баевікоў. Відавочна, аўтары матэрыялаў не вельмі добра разьбіраюцца ў пытаннях міжнародных перадач звычайных узбраенняў і дзейных абмежаваннях у гэтай сферы”.
Прадстаўнік МЗС дэклараваў, што “Беларусь строга выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы, уключна з рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН па гэтай праблематыцы”.
"Інтэрфакс"