МЗС Беларусі: Канчатковага рашэння пра ўдзел у сесіі АДКБ пакуль не прынята

У Міністэрства замежных спраў 13 чэрвеня былі запрошаныя кіраўнікі амбасадаў краін-сябраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Падчас сустрэчы было падкрэслена, што Рэспубліка Беларусь разглядае пытанні вайсковай бяспекі ў адным камплекце з пытаннем эканамічнай бяспекі, якая з'яўляецца асновай стабільнасці грамадства.   У гэтай сувязі ў Беларусі не можа не выклікаць сур'ёзную заклапочанасць факт увядзення адной з краін АДКБ дыскрымінацыйных абмежаванняў у гандлі ў парушэнне дзейных міжнародных прававых дакументаў.

З-за таго, што праблема дагэтуль так і не ўрэгуляваная, беларускі бок пакуль не прыняў канчатковага рашэння аб удзеле афіцыйнай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое запланаванае ў Маскве на 14 чэрвеня, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі