МЗС Беларусі: У адносінах Беларусі з Еўрасаюзам наступае рэнесанс

У адносінах Беларусі з Еўрасаюзам наступае рэнесанс. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Ўладзімір Скварцоў, выступаючы на пленарным пасяджэнні XII Мінскага форума.

"Беларусь зацікаўлена ў Еўрасаюзе з пункту гледжання дадатковых імпульсаў мадэрнізацыі, першым чынам, у эканамічнай сферы. У сваю чаргу Беларусь грае важную для ЕС ролю транзітнага калідора і гаранта стабільнасці", — заявіў Скварцоў. Пры гэтым ён дадаў, што ў якасці стрыжневага кірунку "Ўсходняга партнёрства" Беларусь разглядае такі аспект, як рэгіянальнае супрацоўніцтва, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі