МЗС Беларусі ўручыла ноту амбасадару Польшчы

Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла амбасадару Польшчы Генрыку Літвіну ноту ў сувязі з неадпавядаючымі базавым міжнародна-прававым дакументам дзеяннямі некаторых супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва. Сустрэча адбылася ў аўторак у МЗС, паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы беларускі бок пацвердзіў зацікаўленасць ў далейшым развіцці добрасуседскіх адносінаў з Польшчай на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі