МЗС Беларусі выказаўся наконт амерыкана-еўрапейскай заявы
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з адмысловым паведамленнем. Нагодай для яго стала дэкларацыя па выніках саміту ЗША—Еўрасаюз, пра якую паведамляла Еўрарадыё. Афіцыйны Мінск лічыць, што заявы ў гэтай дэкларацыі з нагоды Беларусі не прыўносяць канструктыўны элемент ва ўзаемадзеянне. "Усім добра вядомая сумленная і адкрытая пазіцыя беларускага боку аб гатовасці да развіцця сапраўды партнёрскіх адносін з усімі без выключэння дзяржавамі на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго", — адзначае МЗС Беларусі. У заяве таксама гаворыцца, што беларускія ўлады таксама зыходзяць з неабходнасці строгага захавання нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, уключаючы наяўныя міждзяржаўныя дамоўленасці і Венскую канвенцыю аб дыпламатычных зносінах.
Нагадаем, што па выніках праведзеных у Брдо кансультацый ЗША і ЕС заклікалі ўлады Беларусі без якіх-небудзь умоў і неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў. У дэкларпацыі таксама асуджаліся прымусовыя меры, прынятыя супраць дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі.
"Інтэрфакс"