МЗС Беларусі заклікае спыніць ракетна-бомбавыя ўдары па Лівіі
У заяве знешнепалітычнага ведамства сказана, што гэтыя ўдары супярэчаць рэзалюцыі Савету Бяспекі ААН №1973.
Галоўная мэта гэтай рэзалюцыі — захаваць бяспеку мірнага насельніцтва, цытуе БЕЛТА заяву МЗС.
Такім чынам, Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія бяруць удзел у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць баявыя дзеянні, якія вядуць да чалавечых ахвяраў. “Урэгуляванне канфлікту ёсць унутранай справай Лівіі і павінна быць забяспечана самім лівійскім народам без знешняга ваеннага ўмяшання”, — гаворыцца ў заяве.