МЗС: Беларусы не пацярпелі падчас нападу ў Мюнхене

МЗС: Беларусы не пацярпелі падчас нападу ў Мюнхене

Беларусы не пацярпелі падчас нападу на гандлёвы цэнтр у Мюнхене. Пра гэта Міністэрства замежных справаў паведаміла ў сваім Твітары.

“Паводле інфармацыі паліцыі Мюнхена на дадзены момант, сярод загінулых і пацярпелых у выніку падзеяў 22.07 грамадзян Беларусі няма”, — сказана ў паведамленні МЗС.

Раней прэс-служба ведамства распаўсюдзіла інфармацыю, што супрацоўнікі генеральнага консульства Беларусі ў Мюнхене дзяжураць на працоўных месцах і падтрымліваюць сувязь з мясцовымі ўладамі.

Беларусы, чые сваякі і блізкія знаходзяцца ў Мюнхене і не выходзяць на сувязь, могуць паведаміць пра гэта ў генконсульства для дадатковай праверкі. Тэлефон у Мюнхене: 089 / 649 570 319 (312); мабільны: + 491 769 879 31 75

Напад на гандлёвы цэнтр “Алімпія” ў Мюнхене здарыўся ў другой палове дня 22 ліпеня: 18-гадовы выхадзец з Ірану раптам адкрыў стральбу па мінаках. У выніку здарэння 10 чалавек загінулі, яшчэ прынамсі 16 параненыя, трое з якіх у крытычным стане. Цела нападніка знайшлі ў кіламетры ад месца здарэння: невядома, ці ён загінуў ад куляў паліцыянтаў, ці сам застрэліўся. Матывы яго ўчынку высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі