МЗС: Беларусы не ўдзельнічаюць у вайсковых фармаваннях у Лівіі

Як заявіла БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына, чуткі пра ўдзел грамадзянаў Беларусі ў нейкіх вайсковых фармаваннях на тэрыторыі Лівіі не адпавядаюць рэчаіснасці. Тое ж самае яна заявіла і пра “золата Кадафі”.

Між тым некаторыя заходнія СМІ перадаюць, што ў расправах над лівійцамі ў Трыпалі ўдзельнічаюць наёмнікі з Усходняй Еўропы і сярод іх нібыта могуць быць беларусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі