МЗС Эстоніі выдзеліць ЕГУ 50 тысяч долараў

Міністэрства замежных спраў Эстоніі выдзеліць Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту (Вільня) каля 50 тысяч долараў.
Па словах кіраўніка МЗС Урмаса Паэта, Эстонія стараецца ўсяляк падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць Беларусі.

Варта зазначыць, што МЗС Эстоніі фінансуе ЕГУ — беларускі ўніверсітэт у выгнанні — праз фонд Савета міністраў Паўночных краін. У задачы фонду ўваходзіць збор сродкаў і забеспячэнне іх мэтазгоднага і празрыстага выкарыстання.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі