МЗС Літвы: ЗША дапамогуць Беларусі знайсці прыдатнае месца для АЭС

МЗС Літвы выказаў упэўненасць, што ЗША дапамогуць Беларусі знайсці прыдатнае месца для яе электрастанцыі.
Такім чынам Вільня рэагавала на сумесную заяву Сяргея Лаўрова і Гілары Клінтан, дзе адзначалася, што ЗША падтрымліваюць рашэнне Беларусі ў справе будаўніцтва АЭС.

Як перадае агенцтва DELFI, літоўскі МЗС выказаў спадзяванне, што ЗША дапамогуць забяспечыць адпаведнасць беларускай АЭС патрабаванням міжнародных канвенцый, звязаных з захаваннем стандартаў атамнай, радыяцыйнай і прыродаахоўнай бяспекі. У той жа час міністэрства сцвярджае, што Літва дагэтуль не атрымлівае ад Беларусі адказы на пытанні наконт праекту АЭС, уключаючы пытаньне чаму для будаўніцтва выбралі пляцоўку, якая знаходзіцца менш чым за 50 км ад Вільні.

Вільня настойвае, што патрэбна арганізацыя публічнага абмеркавання ў Літве магчымага ўплыву будучай станцыі на навакольнае асяроддзе, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі