МЗС Расіі не бачыць неабходнасці у перамовах наконт Чарнаморскага флоту

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра замежных справаў Расіі Андрэй Дзянісаў: "Мы не бачым у гэтым ніякай неабходнасці. Няма такіх тэмаў, якія нам трэба загадзя абмяркоўваць. Ёсць час, усе мы паспеем зрабіць".
Як паведамлялася раней, Дзмітрый Мядзьведзеў папярэдзіў Віктара Юшчанку, што імкненне Ўкраіны ў НАТО парушае палажэнні дамовы паміж дзвюма краінамі. Юшчанка сцвярджае, што Чарнаморскі флот РФ у Севастопалі будзе дыслакавацца да 2017 года, як гэта вызначаюць базавыя дамовы. Першы камандуючы Ваенна-марскога флота Ўкраіны віцэ-адмірал Барыс Кожын лічыць, што Ўкраіна можа на законных падставах канфіскаваць расійскія ваенныя караблі, калі Расія своечасова не выведзе іх з Севастопаля.
Korrespondent

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі