МЗС Расіі: Санкцыі супраць Беларусі контрпрадуктыўныя
Расія лічыць контрпрадуктыўнымі санкцыі ў дачыненні Беларусі з боку Еўрасаюза і ЗША. Такое меркаванне выказаў афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч. Як гаворыцца ў яго заяве, змешчанай на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі, Беларусь як еўрапейскую дзяржаву трэба шырока ўцягваць у працэсы міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым стратэгічным кантэксце выкарыстанне супраць Беларусі аднабаковых санкцыяў мае контпрадуктыўны характар.
Наадварот, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю спрыяла б паглыбленню там рынкавых ператварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў.
Наадварот, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю спрыяла б паглыбленню там рынкавых ператварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў.