МЗС Расіі вітае прыняццё Беларусі ў Камітэт Цангера

Міністэрства замежных спраў Расіі вітае прыняццё Беларусі ў Камітэт Цангера — шматбаковага механізма экспартнага кантроля ў ядзернай галіне. Як паведамляе сайт расійскага МЗС, рашэнне па Беларусі было прынятае адзінагалосна 8 лістапада.  Нагадаем, Камітэт Цангера быў створаны ў 1971 годзе і носіць імя свайго першага старшыні. На сённяшні дзень у яго ўваходзіць 35 дзяржаваў. Беларусь падала заяўку на ўступленне яшчэ ў 2001 годзе.

МЗС Расіі адзначае, што расійскі бок "садзейнічаў станоўчаму вырашэнню гэтага пытання" і цяпер разлічвае "на паслядоўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю ў межах Камітэта Цангера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі