На Алтаі загінуў турыст з Гродна
Цела турыста з Беларусі, які загінуў пры сплаве па рацэ Катунь на Алтаі ў Расіі, знойдзенае ва Усць-Каксінскім раёне рэспублікі.
Турыст-рафцінгіст загінуў 19 ліпеня. Паводле інфармацыі алтайскіх выратавальнікаў, яго рафт перавярнуўся на адным з парогаў. Плынь аднесла цела на 200 метраў ад месца здарэння. Асобу загінулага ўстанавілі, гэта — 44-гадовы Сяргей Булак з Гродна.
Дарэчы, у ліпені ў Алтаі загінулі тры турысты, а аднаго ніяк не могуць знайсці.
Інтэрфакс