На Аршаншчыне вынайшлі спосаб плаціць культработнікам 500$ на месяц

Кіраўніцтва Аршанскага раённага аддзела культуры паставіла задачу — зрабіць заробкі не менш за 500 долараў на месяц і дало парады, як гэта можна ажыццявіць, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. 27 жніўня ў Оршы прайшоў сход работнікаў культуры. Такія сходы робяцца штогадова па сканчэнні лета, каб абмеркаваць планы і задачы на бліжэйшую будучыню. Сярод іншага ўсім дырэктарам арганізацыяў была пастаўлена наступная задача: заробак работнікаў культуры мусіць скласці не менш за 500 долараў.
 
Супрацоўнікі культурніцкіх установаў разбагацеюць, калі кожнага паставіць на дзве стаўкі, лічаць чыноўнікі. Але ж сёння, нават працуючы на паўтары стаўкі і маючы стаж, катэгорыі ды розныя надбаўкі, работнікі культуры атрымліваюць крыху болей за 200 долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі