На аукцыён выставілі рукапісы Сіда Барэта
Рукапіс з раннімі вершамі аднаго з заснавальнікаў гурта Pink Floyd Сіда Барэта будзе выстаўлены на аукцыён Cheffins Auction Rooms, які адбудзецца 27 чэрвеня ў англійскім Кэмбрыджэ - родным горадзе музыкі. Паэма без назвы на дваццаць з невялікім радкоў датуецца 1965-м годам,
калі Сід яшчэ вучыўся ў лонданскай Camberwell Art School, а Pink Floyd
яшчэ толькі праектаваліся. Яна выстаўлена на аукцыён з дазволу родных
музыкі, якія атрымалі рукапіс разам з іншымі рэчамі Барэта ў якасці
спадчыны.
Нагадаю, што Сід Барэт памёр летась 7 ліпеня ва ўзросце 60 гадоў, ад наступстваў захворвання на дыябет. Музыка правёў у складзе Pink Floyd тры гады і сыйшоў яшчэ да таго, як гурт стаў сусветнавядомым.
Фота: www.progwereld.org