На Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе адбыўся стыхійны страйк
Стыхійны страйк на прадпрыемстве 3 лютага зладзілі каля 100 работнікаў Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу, незадаволеных нізкай зарплатай. У адказ кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што альтэрнатыва цяперашняму становішчу – звальненне 300 чалавек. Як паведамляе "Салідарнасць" са словаў відавочцаў, у 15.00 каля 100 чалавек вышлі пасля працоўнай змены на ўнутраную плошчу заводу. Да гэтага на прадпрыемстве ўжо тыдзень хадзілі гутаркі аб магчымым страйку з прычыны нізкага заробку. Завод працуе няпоўны працоўны тыдзень, і некаторыя ў мінулым месяцы атрымалі да 200 тысяч рублёў.
Прыкладна праз пяць хвілін прадстаўнікі наймальніка запрасілі рабочых для абмеркавання сітуацыі ў актавую залу. Яны заявілі, што завод стратны і для павышэння зарплаты прыйдзецца звольніць каля 300 чалавек
Як распавёў адзін з удзельнікаў збору, работнікі былі непрыемна здзіўленыя інфармацыяй пра эканамічнае становішча прадпрыемства і сваіх патрабаванняў вылучаць не сталі.