На Барысаўшчыне перапахавалі парэшткі савецкага лётчыка
Каля помніка ў вёсцы Старое Янчына, дзе пахаваныя савецкія салдаты і партызаны з'явілася яшчэ адна магіла. Тут пахавалі парэшткі лётчыка, які загінуў падчас баявога вылету ў чэрвені 1941 года.
Летась у Барысаўскі райваенкамат паступіла інфармацыя аб няўлічаным воінскім пахаванні на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Гаворка ішла аб магіле двух лётчыкаў, загінулых каля вёскі Юзафава ў чэрвені 1941 года.
Мясцовы жыхар, відавочца трагічнай гібелі экіпажа распавёў, што савецкага бамбардзіроўшчыка збілі нямецкія зеніткі, і самалёт зваліўся ў лесе. Мясцовыя жыхары пахавалі лётчыкаў у двух варонках.
У аднаго з іх з кішэні дасталі дакументы. Пошукавы батальён здолеў знайсці толькі аднаго лётчыка, якога і перапахавалі ў Старым Янчыне.
“Барысаў электронны”