На баваўняным аб’яднанні ў Баранавічах выкрыты крадзяжы ў буйных памерах
Яшчэ адзін, ужо чацвёрты, эпізод крадзяжу прадукцыі на баранавіцкім баваўняным аб’яднанні выяўлены днямі супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Як паведаміў міліцыянт Дзяніс Дуль, спецыяліст аддзела маркетынгу разам з эканамістам па мытным афармленні тавараў, а таксама начальнікам бюро па ўліку сыравіны гэтага прадпрыемства на працягу некалькіх гадоў падраблялі паперы, нібыта аб’яднанне пастаўляла прадукцыю адной з мінскіх фірм.
Насамрэч, сталічная кампанія аказалася фірмай-аднадзёнкай і ніякай дзейнасці не ажыццяўляла. Прадукцыя прадавалася знаёмым, а грошы дзяліліся паміж сабой. Неаплачаныя сумы спісваліся як пазыкі прадпрыемства.
Па падліках міліцыянтаў, такім чынам на прадпрыемстве было скрадзена прадукцыі не менш, чым на 500 мільёнаў рублёў. Мужчыны, якія падазраюцца ў злачынстве, затрыманыя, а жанчына, начальнік бюро па ўліку сыравіны, дала падпіску аб абавязковай яўцы да следчых.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы