На Be2gether ідзе дождж, але арганізатары падрыхтавалі гумовыя боты

Фестываль Be2gether адкрыўся і ужо адбыўся першы выступ. Першым быў вельмі папулярны літоўскі гурт Inculto. Па словах фанатаў, гісторыя яго вельмі складаная: удзельнікі пэўны час жылі ў Калумбіі. Таксама ужо працуе спецыяльны шацёр для аматараў электроннай музыкі, а хутка адкрыецца і трэцяя сцэна.
Слухалі гэты выступ каля 500 чалавек, якія ўжо паспелі прыехаць не зважаючы на моцны дождж. Праблему дажджу дапамагаюць вырашыць арганізатары Be2gether, хаця і не танна: за 40 літаў (гэта каля 45 тысяч рублёў) можна набыць сувенірны жажджавік ці сувенірныя гумовыя боты. Увогуле можна набыць безліч розных рэчаў з лагатыпам фестывалю: майкі, пледы, значкі, адкрывачкі – ўсё па 40 літаў.

Раней паведамлялася, што ежу на тэрыторыю фестывалю праносіць нельга, а купіць на месцы можна. Гэта аказалася праўдай. Як расказвае наша карэспандэнтка Міра Шульц, наведнікі могуць не абмяжоўваць сябе сілкавацца не толькі звычайнымі бутэрбродамі, але і сапраўдным пловам ці шашлыкамі. Што прыемна здзівіць аматараў музыкі з Беларусі, на Be2gether можна піць піва і яно там прадаецца.

На сёння(23:30) запланаваны выступ аднаго з хэдлайнераў – амерыканскага гурта Gogol Bordello (Гогаль Бардэла), Пра тое, як ён прайшоў можна будзе даведацца заўтра – на сайце Еўрарадыё вялікі фотарэпартаж.

А пра тое, што робіцца на Be2gether зараз можна пачуць у спецыяльнай перадачы “На фэст з Еўрарадыё!” з 21:00 да 23:00 у жывым эфіры.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі