На Be2gether Вольскага выклікалі "на біс", а "Беларускі павільён" паказаў кліпы
Чацвёрты па ліку міжнародны фестываль музыкі і мастацтва Be2gether
распачаўся ў літоўскіх Нарвілішках 25 чэрвеня. Сёлета фэст мае паказаць
выступы больш за 50 артыстаў з розных краін свету. У першы дзень на адной з трох асноўных фестывальных сцэн выступілі беларускія гурты CherryVata і Лявон Вольскі з праектам “Белая яблыня грому”. Па словах карэспандэнткі Еўрарадыё Міры Шульц, прэзентацыя “Белай яблыні грому” Лявона Вольскага на Be2gether выклікала вялікую цікавасць наведвальнікаў фэсту. У выніку, нягледзячы на строгі ліміт музычных сэтаў, мэнэджэры Be2gether дазволілі Вольскаму і кампаніі двойчы выйсці “на біс”.
Апроч беларускай музыкі, гледачы фэста маюць магчымасць пазнаёміцца з беларускім мастацтвам, якое шырока прадстаўлена ў “Беларускім павільёне”, арганізаваным галерэяй “Ў” і кампаніяй “Будзьма беларусамі”. На працягу дня ўсе цікаўныя маглі сустрэцца з Лявонам Вольскім і музыкамі гурта CherryVata, паглядзець слайды, складзеныя з прац вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча, а таксама кліпы беларускіх музыкаў, якія несупынна круцяцца на вялікім экране павільёна. Згодна з Мірай Шульц, “Беларускі павільён” набіты людзьмі, якія яшчэ й актыўна таньчаць пад беларускія матывы.
Што тычыцца імянітых зорак, то на дзвюх галоўных сцэнах Be2gether ужо адыгралі каманды “Who made who”, “Cristal Fighters”. Зараз на сцэне – літоўцы “Skamp”.