На Беларусь рухаецца “Квазімода”
Цыклон "Квазімода" 1 лютага прынясе на тэрыторыю нашай краіны складаныя
ўмовы надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Цыклон фармуецца над поўднем Балтыкі. Уначы ён дасягне свайго максімальнага развіцця і пачне рухацца на паўднёвы ўсход праз тэрыторыю Беларусі. У сувязі з пагаршэннем надвор’я на 1 лютага сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне.
У чацвер на тэрыторыі краіны чакаецца снег, на большай частцы тэрыторыі снег моцны, завея, на дарогах снежныя заносы, у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 18 метраў за секунду, паведамляе “Інтэрфакс”.