На беларуска-літоўскай мяжы ўтвараецца чарга з аўтамабіляў
Памежнікі раяць аўтамабілістам аб'язджаць пункт пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва “Интерфакс”, неўзабаве там можа ўтварыцца чарга. Аўтамабілі затрымліваюцца на мяжы праз збоі ў працы абсталявання. Тэрміналы, што выкарыстоўваюцца для афармлення працэдуры перасячэння мяжы, не вытрымліваюць спёкі.
Тым, хто хоча патрапіць з Беларусі ў Літву і наадварот, рэкамендавана ехаць праз пункты пропуску "Котлаўка" і "Беняконі".
Тым, хто хоча патрапіць з Беларусі ў Літву і наадварот, рэкамендавана ехаць праз пункты пропуску "Котлаўка" і "Беняконі".