На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль Андрэя Вардамацкага

Узмоцнены дагляд машыны кіраўніка сацыялагічнай лабараторыі “Новак” працягваецца другую гадзіну.
Як стала вядома Еўрарадыё, асабістыя рэчы і машына, на якой кіраўнік сацыялагічнай лабараторыі “Новак” прафесар Андрэй Вардамацкі вяртаўся з Літвы, зараз падвяргаюцца ўзмоцненаму дагляду на памежным пераходзе “Каменны лог”. Дагляд цягнецца ўжо каля гадзіны.

Сам Вардамацкі, да якога Еўрарадыё ўдалося датэлефанавацца, захоўвае спакой і на пытанне, ці патлумачылі яму прычыну звышпільнасці памежнікаў і мытнікаў менавіта да яго персоны, адказаў, што гэта “звычайны” дагляд. І што правяраючыя паводзяць сябе карэктна.


На здымку: Андрэй Вардамацкі (у цэнтры) сустракае лідэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", паэта Ўладзіміра Някляева (злева) пасля вызвалення са следчага ізалятара. Мінск, 21 траўня 2010 года.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі