На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі міну з ваенных часоў
Міну часоў Другой сусветнай вайны знайшлі ў часе правядзення будаўнічых работ у пункце пропуска “Прывалка”, паведамляе Блог Гродна. З прычыны пазаштатнай сітуацыі рух аўтамабільнага транспарту праз пункт мытнага афармлення быў часова абмежаваны. Сапёры спрацавалі аператыўна. Літаральна праз дзве гадзіны пункт пропуску стаў працаваць у звыклым рэжыме.