На беларуска-польскай мяжы — затор у 30 км

Пра гэта паведамляе Хартыя’97 са спасылкай на польскі тэлеканал TVN24. Кіроўцам грузавікоў, які назбіраліся ў ноч на нядзелю на мяжы, даводзіцца чакаць па колькі дзясяткаў гадзінаў, каб перасекчы мяжу з Польшчай і ўехаць у Беларусь. З праблемамі праезду сутыкнуліся таксама і кіроўцы легкавых аўтамабіляў.

Прычынай гіганцкага корка стала моцная галалёдзіца. Улады заклікаюць кіроўцаў шукаць шляхі аб’езду. Сітуацыя на мяжы можа змяніцца толькі ў аўторак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі