На беларуска-польскай мяжы зноў утварыліся чэргі
Чарга з 120 легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу ўтварылася на пункце пропуску "Брузгі-Гамарня Беластоцкая". Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Па стане на 15.00 17 сакавіка на пункце пропуску ўтварылася чарга з 120 легкавых аўтамабіляў. У ёй стаяць пераважна тыя, хто едзе на аптовыя рынкі ў Польшчу.
Большасць аптовых рынкаў у Польшчы, дзе закупляюць тавар беларускія прадпрымальнікі, пачынаюць працаваць з чацвярга. Таму ўжо ў сераду з'яўляюцца чэргі з легкавых аўтамабіляў, якія выязджаюць з Беларусі, заяўляюць беларускія памежнікі.
Нагадаем, што на мінулым тыдні чэргі на выезд з Беларусі ўзнікалі на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэта было звязана з тым, што краіны ЕС узмацнілі кантроль за кантрабандным увозам цыгарэт на сваю тэрыторыю.