На беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманыя кантрабандысты з 800 кг сала
На мяжы Беларусі і Украіны затрыманая партыя кантрбанднага сала. Некалькі ўкраінцаў на вазах спрабавалі нелегальна ўвезці ў нашу краіну больш за 800 кілаграмаў сала, каля 40 кілаграмаў памідораў, больш за 100 найменняў прамысловых тавараў. Кантрабандны груз ацэнены на суму больш за 40 мільёнаў рублёў і перададзены беларускім мытным органам.
БелаПАН
БелаПАН