На беларускай мяжы цяпер будзе «адзін прыпынак»
У пунктах пропуску на беларускай мяжы ўводзіцца прынцып афармлення «адзін прыпынак». Гэта робіцца з мэтай максімальнага спрашчэння перасячэння грамадзянамі мяжы.
Паводле словаў старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў палкоўніка Ігара Рачкоўскага, да канца года плануецца зрабіць так, каб чалавек у адным месцы праходзіў памежны і мытні кантроль.
Сярод новаўвядзенняў - пазачарговы праезд праз пункты пропуску па пасведчаннях удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўводзіцца прынцып, калі не людзі будуць выходзіць з машынаў, а кантралёры будуць падходзіць да іх. Аўтобусы з дзецьмі і турыстамі мяркуецца афармляць без выхаду пасажыраў з транспартных сродкаў.
БЕЛТА