На беларускай выставе ў Каракасе Чавэс піў гарэлку і ездзіў на “БелАЗе"
Працягваецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Разам з прэзідэнтам гэтай краіны Уга Чавэсам Лукашэнка наведаў выставу беларускай прадукцыі ў Каракасе. Чавэс аж тры гадзіны знаёміўся з прадукцыяй 216 прадпрыемстваў нашай
краіны. Ён піў беларускую гарэлку, сеў за руль грузавіка “БелАЗ” і
праехаў некалькі дзесяткаў метраў.
Пасля прэзідэнт Венесуэлы залез у кабіну аднаго з трактароў. Як у гэты час паводзіў сябе Лукашэнка, не паведамляецца.
“Інтэрфакс” адзначае, што сёння паміж Беларуссю і Венесуэлай будзе падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па зборцы трактароў.