На беларускі Парад Перамогі прыбудуць 75 украінскіх вайскоўцаў

Украінскія і беларускія вайскоўцы разам будуць удзельнічаць у парадах войскаў, якія адбудуцца 9 траўня ў Кіеве і  Мінску з нагоды 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве абароны Ўкраіны, зараз паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін праходзяць апошнія ўзгадненні ўзаемнага ўдзелу ва ўрачыстасцях у Дзень Перамогі.  

У прыватнасці, як плануецца, ад Узброеных сіл Украіны ў парадзе войскаў у Мінску прымуць удзел 75 вайскоўцаў 95-й асобнай аэрамабільнай брыгады, якая дыслакуецца ў Жытоміры.  

У той жа час, на парадзе ў Кіеве украінскія і беларускія вайскоўцы пойдуць агульным парадным разлікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі