На беларускіх таксоўках будуць жоўтыя нумары
Усе беларускія таксі павінны будуць мець жоўтыя нумары. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Па яго словах, на гэты момант абвешчаны тэндэр на вытворчасць нумарных знакаў жоўтага колеру для аўтамабіляў таксі, які павінен прайсці не пазней першага квартала бягучага году. Навумаў адзначыў, што выкарыстанне нумароў жоўтага колеру на таксі дазволіць больш эфектыўна выяўляць нелегальных перавозчыкаў.
Пры гэтым міністр адзначыў, што ў Беларусі ў мэтах ліквідацыі нелегалаў уведзеныя вельмі цвёрдыя меры — штрафы і нават канфіскацыя транспарта. Нагадаем, папярэдне абвяшчалася, што сталічным таксістам будуць выдаваць нумары серыі МТ — “мінскі таксіст”.