На "Белсаце" пакажуць фільм пра Расціслава Лапіцкага (фота)
На новы сезон тэлеканал "Белсат" падрыхтаваў некалькі кінанавінак. У іх ліку дакументальны фільм Валер'я Мазынскага "Як пошуг маланкі". У ім распавядаецца пра кіраўніка антысавецкай падпольнай арганізацыі Расціслава Лапіцкага. У фільме актыўна выкарыстоўваюцца ўспаміны тых, хто асабіста ведаў Расціслава Лапіцкага. Як распавёў Еўрарадыё рэджысёр Валер Мазынскі, разгаварыць сведкаў тых даўніх падзеяў было не складана:
Мазынскі: "Якраз гэтыя людзі і не баяцца. А чаго ім баяцца?! Старым людзям ужо баяцца асабліва няма чаго. Таму вялікай праблемы не было. Не з усімі, натуральна. Мне здаецца, такога страху, як мы думаем, што ўсё ў страху - такога няма. Людзі расказваюць... Тым больш, што гэта Заходняя Беларусь. Ва Ўсходняй Беларусі, магчыма, было б так. А ў Заходняй такога страху няма".
Акрамя дакументальных здымак у фільме выкарыстаная і рэканструкцыя падзеяў з удзелам актораў.
Нагадаем, Расціслаў Лапіцкі (1928-1950) у 1948-1949 гадах кіраваў антыкамуністычным падпольным вучнёўскім рухам у Мядзельскім і Смаргонскім раёнах. Прысуджаны да расстрэлу, 22 -гадовы юнак адмовіўся падпісаць просьбу аб памілаванні. Фільм быў зняты паводле аднайменнай кнігі, якую напісаў гісторык Міхась Чарняўскі.
Фота: Белсат