На Брэсцкай мытні жанчына з'ела 50 долараў
Брэсцкага мытніка, якому прапанавалі ў якасці хабару памечаную купюру, ужо асудзілі да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі. Пазбегнуць адказнасці яму не дамагло актыўнае супраціўленне, якое ён аказаў кантралюючым органам у момант затрымання.
У памяшканні для праверкі дакументаў мытнік кінуў у аператыўнікаў маніторам камп’ютара, а пасля перавярнуў стол. Адцягнуўшы ўвагу міліцыянтаў, ён выкінуў грошы ў акно, дзе іх падабраў ягоны калега.
Той аддаў іх невядомай жанчыне, якая кінула купюру ў адкрытыя дзверы мікрааўтобуса. Пасажырка машына з’ела грошы, закусіўшы іх коржыкам. Як паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў, пошук таго, хто мог схаваць грошы, заняў тры гадзіны:
“Ва ўсіх прысутных на тэрмінале з дапамогай спецыяльнага абсталявання спрабавалі знайсці сляды фарбы, якой мецілі купюру. Такім чынам былі высветленыя тыя, хто чапаў памечаныя 50 долараў. Жанчыну, якая з'ела грошы адвезлі ў шпіталь, але дастаць рэчавы доказ з дапамогай зонду не ўдалося. 50-гадовая турыстка каля 15 гадзін правяла разам з панятымі ў зачыненым пакоі, пасля чаго 50 долараў трапілі ў рукі праваахоўных органаў”.
У выніку брэсцкага мытніка прыгаварылі да 7,5 гадоў зняволення. З прысудам ён не згодны і збіраецца яго абскардзіць.