На Брэстчыне сапёры выязджаюць на размініраванне раз на дзень
У Жабінкаўскім раёне каля вёскі Федзькавічы трактарысты знайшлі склад зброі. Там было 300 патронаў, 34 запалы да ручной гранаты, 49 фугасаў. Усе баепрыпасы былі часу Другой сусветнай вайны. У каментары Еўрарадыё камандзір групы сапёраў Сяргей Марчук патлумачыў:
Марчук: "Скрынку на полі знайшлі, потым мы яшчэ побач вызначылі. Фугасы, асколкава-фугасна-запальныя снарады, 37 міліметраў дыяметр. Праблем з ліквідацыяй не было. Быў чарговы баявы выезд".
Еўрарадыё: "А ці часта даводзіцца выязджаць?"
Марчук: "Іншым разам даводзілася і чатыры разы на дзень. А бывае, што раз у тыдзень. У сярэднім раз на дзень у год выпадае".