На Брэстчыне за апошні ўік-энд патанула 14 чалавек
У сувязі з трывалым гарачым надвор’ем людзі сталі часцей адпачываць ля вады і часцей тануць. Вось што распавёў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Брэстскай абласной міліцыі Віктар Васілеўскі. Віктар Васілеўскі: “За пазамінулыя выходныя, з улікам пятніцы, у вобласці патанула трынаццаць чалавек, за мінулыя, а гэта 16-га, 17-га і 18-га чэрвеня — 14 чалавек. Найбольш распаўсюджаныя прычыны ўтаплення — гэта ўжыванне алкаголю і купанне ў недазволеных месцах”.
Ад траўня адны толькі міліцыянты палка патрульна-паставой службы склалі 276 пратаколаў за купанне ў забароненых месцах і 796 пратаколаў — за знаходжанне каля вадаёму ў нецвярозым стане.
Найбольш тоне мужчынаў. На другім месцы гарадскія школьнікі, якія гасцююць ў дзядуляў і бабуль, сказаў падпалкоўнік Васілеўскі.